NUPPNUP1NUP2NUP3NUP4NUP5NUP6

беражы і аптымізуй энергію і рэсурсы

Рэсурсы абмежаваныя. Рэсурсы, даступныя для праекта, абмежаваныя гэтак жа, як і разумовая энергія, неабходная для прыняцця правільных рашэнняў. Вы павінны берагчы і аптымізаваць гэты рэсурс для сябе і для праекта, і дапамагаць іншым чальцам каманды рабіць тое ж самае.

Прыклад: правіла 80/20

Большую частку магчымых выгод ад кіравання праектамі можна атрымаць, выдаткаваўшы невялікую частку намаганняў. У большасці выпадкаў імкненне да атрымання 100% магчымых выгод занадта дорага і неапраўдана. Улічвайце гэта правіла ва ўсім, што робіце і падахвочвайце да гэтага іншых.

Прыклад: стомленасць ад прыняцця рашэнняў

Мы выкарыстоўваем адзінаю крыніцу разумовай энергіі для прыняцця ўсіх тыпаў рашэнняў, а таксама для праявы сілы волі. Калі выкарыстоўваць яго для прыняцця непатрэбных або няважных рашэнняў, у вас будзе менш энергіі для важных рашэнняў, што прывядзе да дрэнных вынікаў. Гэта адна з прычын, па якой лепш пазбягаць мікрамэнэджмента (прынцып PRINCE2® «упраўленне па выключэнняў»).

Канфлікты, звязаныя з ідэямі, могуць быць карысныя, але канфлікты, звязаныя з людзьмі, звычайна шкодныя для праекта, і адно з наступстваў гэтага заключаецца ў тым, што ён высільвае разумовую энергію членаў каманды. Калі вы заўважылі такі канфлікт, зрабіце ўсё магчымае, каб знайсці прычыну і ліквідаваць яе.

Прыклад: беражы сябе!

Рашэнні, якія вы прымаеце, і сіла волі, якую вы выказвае, расходуюць вашу разумовую энергію. З іншага боку, энергія папаўняецца, калі вы спіце і правільна харчуецеся. Значыць, вы павінны добра клапаціцца пра сябе: пераканайцеся, што ў вас дастаткова сну і адпачынку, і добра сілкуйцеся. Калі ў вас ёсць шкодныя звычкі або праблемы са сном, не варта змагацца з імі ў адзіночку. Ёсць шмат спецыялістаў, гатовых дапамагчы вырашыць такія праблемы. Фізічная актыўнасць таксама можа дапамагчы з папаўненне энергіі, хоць даследаванні на тэму не даюць адназначных высноў.

Падахвочвайце членаў каманды рабіць тое ж, што і вы. Па-першае, пераканайцеся, што яны працуюць ва ўстойлівым тэмпе і без лішніх перапрацовак. Калі ў вас ёсць магчымасць, прапануйце пажыўную здаровую ежу і напоі ў працоўны час.

Прыклад: баланс паміж працай і асабістым жыццём

Шмат хто з нас любяць сваю працу, але гэта яшчэ не ўсё, што нам трэба ў жыцці. Сапраўды гэтак жа, як вы аптымізуеце сваю працу, вы павінны планаваць і рэалізоўваць ідэі ў сваім асабістым жыцці такім чынам, каб яно былы радасным і шчаслівым. Калі вы шчаслівыя ў жыцці, вы больш паспяховыя і на працы. Калі можаце, паспрабуйце заклікаць членаў вашай каманды зрабіць тое ж самае.

Прыклад: матывацыя

Матывацыя - складаная канцэпцыя. Ёсць некалькі цікавых і карысных рэсурсаў па гэтай тэме, у тым ліку і ненавуковыя. Тым не менш, карысна даведацца больш аб матывацыі і імкнуцца пастаянна ўжываць яе у працы, так як гэта павялічвае разумовую энергію каманды і магчымасць дасягнення лепшых вынікаў для праекта.

Матывацыя можа прымаць такія простыя формы як ўсмешка і «дзякуй» у знак прызнання працы. Дадаткова звярніце ўвагу, што некаторыя з распаўсюджаных формаў матывацыі, напрыклад, невялікія грашовыя ўзнагароды, могуць даць адмоўны эфект.

Прыклад: супрацоўніцтва і камандная праца

Супрацоўнічаючы, людзі могуць дамагацца лепшых вынікаў, але што яшчэ больш важна, мы па сваёй прыродзе таварыскія і любім быць часткай групы. Калі вы зможаце ліквідаваць негатыўныя аспекты каманднай працы і стварыць спрыяльную абстаноўку, ваша каманда стане больш шчаслівей.

Вы павінны быць асцярожныя, таму што людзі розныя, і некаторым трэба праводзіць час у цішыні і адзіноце - неабходна выконваць баланс.

Прыклад: культура адной каманды

Розныя зацікаўленыя стораны маюць тэндэнцыю групавацца, што выклікае напружанасць у адносінах з іншымі групамі; напрыклад, людзі, якія сканцэнтраваны на бізнес-аспектах праекта vs людзі, якія ствараюць прадукт. Гэта напружанне спажывае шмат энергіі з абодвух старон, і гэта адна з прычын, па якой мы павінны паспрабаваць стварыць культуру адной каманды, дзе ўсе працуюць разам для дасягнення адной мэты.

Прыклад: мудрасць натоўпу

Калі вялікая колькасць людзей з розным вопытам і поглядамі збіраюцца разам і працуюць у спрыяльнай асяроддзі, ёсць патэнцыял для атрымання вельмі добрых вынікаў, ідэй і рашэнняў, якія могуць быць нават лепш, чым тыя, што прыходзяць ад асобных экспертаў.

Калі ў вас ёсць такая магчымасць, рэгулярна прыцягвайце каманду да вырашэння складаных пытанняў. Акрамя магчымасці атрымання добрых вынікаў, гэта таксама дае ведаць членам каманды, што іх меркаванне цэніцца і што яны атрымліваюць важную ролю ў праекце, што, у сваю чаргу, павышае іх узровень энергіі. Тэхніка на кроку E02 з P3.express з’яўляецца прыкладам выкарыстання мудрасці натоўпу ў праектах.

Прыклад: галоўны фасілітатара праекта

Калі вы менеджэр праекта, вялікая частка вашай працы мае характар фасілітацыі (ці, па меншай меры, павінна мець). З іншага боку, вы можаце бачыць, што члены каманды ў мінулым мелі негатыўны вопыт работы з мэнэджэрамі праектаў, і што гэты вопыт ўплывае на іх адносіны з вамі: замест даверу частка іх энергіі выдаткоўваецца на аналіз вашых паводзін на прадмет патэнцыйных пагроз. У такім выпадку вы можаце змяніць сваю пасаду з кіраўніка праекта на галоўнага фасілітатара праекта. У канечным ітозе, гэта тое, што вы сапраўды робіце ў праекце.


Пераведзена: Kristina Mozhei, Dmytro Lukianov.


▼ PDF