Nearly Universal Principles of Projects

выбірай вынікі і праўду, а не прыхільнасці

Ва ўсіх нас ёсць натуральнае імкненне належаць да груп, імкненне, якое часцяком выходзіць за рамкі першапачатковай формы, стварае трывалыя сувязі і выклікае праблемы. З-за прыхільнасцяў, мы губляем нашмат больш, чым знаходзім. Не абмяжоўваючы сваю ідэнтычнасць і погляды прыхільнасцямі, мы можам дамагчыся больш, як прафесіяналы.

Прыклад: Agile vs Waterfall

Група энтузіястаў, дастаткова смелых, каб паспрабаваць адаптыўны падыход у ІТ у той час, калі нормай было выкарыстоўваць прэдыктыўны, сабраліся разам і назвалі свой падыход «Agile». Гэта была выдатная ініцыятыва: не абмяжоўваць свой выбар тым, што здавалася абавязковым. У Аgile супольнасці, па-ранейшаму, шмат энтузіястаў і людзей, арыентаваных на вынік, але, на жаль, ёсць людзі, якія ператвараюць Agile ў культ, і якія лічаць усіх навокал ворагамі. Гэта выклікае праблемы, напрыклад:

Гэтую праблему можна зняць, калі выкарыстоўваць тэрмін «Agile» у дачыненні да падыходу да распрацоўкі, а не супольнасці; і калі людзі, якія лічаць сябе стваральнікамі, решацелямі праблем і лідэрамі, будуць разглядаць Agile як адзін з інструментаў, а не як сваю ідэнтычнасць.

Для сапраўдных прафесіяналаў не існуе вайны паміж Agile і вадаспадам.

Прыклад: PRINCE2® vs PMBOK® Guide

У супольнасці ёсць шмат прафесіяналаў, якія звязваюць сябе з PRINCE2® або PMBOK® Guide (звычайна з-за свайго геаграфічнага становішча) і не знаёмыя з іншымі падыходамі. Ва ўсіх нас могуць быць перавагі ў дачыненні да пэўных інструментаў, але не варта сябе з імі ідэнтыфікаваць - важней азнаёміцца з усімі, каб пашырыць нашыя гарызонты.

Сапраўдны прафесіянал адкрыты для ўсіх ідэй, шукае іх, пазнае пра іх і выкарыстоўвае, калі патрабуецца, па-за залежнасці ад прыхільнасцяў.

Прыклад: бесперапыннае навучанне

Прыхільнасці задавальняюць чалавека пачуццём прыналежнасці, якое яны спараджаюць, але не прымушаюць, а часам нават замінаюць яму вучыцца з-за страху страціць гэта пачуццё. Калі вы вольны чалавек, эксперт без прыхільнасцяў, вам неабходна запоўніць прабел навучаннем - няспынным навучаннем.

Тое, што мы ведаем сёння, не з’яўляецца ісцінай у апошняй інстанцыі. Гэта толькі наша разуменне праўды ў моманце, якое трэба паляпшаць, рухаючыся наперад. Калі вашыя погляды за некалькі гадоў наогул не памяняліся, што-то пайшло не так. Гэта дакладна і ў выпадку з NUPP: калі вы звернецеся праз некалькі гадоў і ўбачыце ўсё тое ж самае, у вас павінна закрасціся сумненне.

Прыклад: адкрытасць

Запярэчу камусьці, пераканайцеся, што вашы пярэчанні накіраваны на ідэю, а не на чалавека. Гэта дапаможа знізіць напружанасць. Аналагічна, калі хто-небудзь пярэчыць вам, паспрабуйце не прымаць гэта на свой рахунак, сфакусуйцеся на абмеркаванні ідэй. Не трэба слухаць, каб адказаць, трэба слухаць, каб зразумець. Працуйце з іншымі людзьмі, каб развіваць вашыя ідэі.

discussion icon NUPP - адкрытая крыніца, публікуецца бясплатна пад ліцэнзіяй Creative Commons

discussion icon Падзяліцеся Вашым меркаваннем або задайце пытанне ў гэтай LinkedIn групе.

discussion icon Напісана: Nader K. Rad

discussion icon Пераведзена: Kristina Mozhei, Dmytro Lukianov.

discussion icon Тут вы можаце знайсці дадатковую версію NUPP, якая падыходзіць для друку або стварэння PDF-файлаў.